ПРАВІЛЫ НАВЕДВАННЯ ТЭАТРА
- АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Гэтыя Правілы рэгулююць адносіны паміж гледачамі і дзяржаўнай установай «Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр» (далей — тэатр) і з’яўляюцца складанай часткай пагаднення пры набыцці ўваходных квіткоў на спектаклі і іншыя культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзяца тэатрам (далей — мерапрыемствы).
1.2. Падчас наведвадвання тэатра гледачы абавязаныя выконваць гэтыя Правілы (прытрымлівацца іх).
- УВАХОДНЫ КВІТОК
2.1. Уваход у глядзельную залу тэатра ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці ўваходнага квітка або заверанага подпісам кіраўніка тэатра запрашэння на гэтае мерапрыемтсва (на вольныя месцы пры іх наяўнасці).
2.2. Уваходны квіток павінен мець абавязковыя рэквізіты, прадугледжаныя дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і быць сапраўдным у адпаведнасці з указанай у ім датай і часам правядзення мерапрыемства.
2.3. Уваходны квіток з выпраўленнямі лічыцца несапраўдным.
2.4. Адміністрацыя тэатра не нясе адказнасці за сапраўднасць уваходных квіткоў, набытых у любых іншых месцах акрамя касы тэатра, электронных сістэм продажаў або ў упаўнаважаных асоб тэатра.
2.5. У выпадку, калі будзе выяўлена, што ўваходны квіток падроблены ці несапраўдны, глядач не дапускаецца ў глядзельную залу, вяртанне кошту або іншая кампенсацыя не ажыццяўляецца.
2.6. У выпадку выяўлення падвойных уваходных квіткоў на адно і тое ж месца неабходна звярнуцца да адміністратара, які вырашыць сітуацыю і прапануе заняць іншае вольнае месца ў зале.
2.7. Вяртанне набытага ўваходнага квітка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Умовы вяртання размешчаны на адваротным баку ўваходнага квітка.
2.8. Набыты ўваходны квіток абмену не падлягае.
2.9. Тэатр не выдае дублікат і не вяртае кошт страчанага ўваходнага квітка.
- ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІНАЎ У ТЭАТРЫ
3.1. Строгага дрэс-кода ў тэатры няма, дапускаецца дэмакратычная форма адзення. Тым не менш, адзенне павінна мець ахайны выгляд і адпавядаць прынятым у грамадстве маральна-этычным нормам. Гледачы ў брудным адзенні, спартыўных касцюмах або дэталях купальнага касцюма ў глядзельную залу не дапускаюцца.
3.2. Гледачам можа быць адмоўлена ў наведванні тэатра (або яны могуць быць выдаленыя з памяшкання тэатра) у выпадках, калі яны перашкаджаюць правядзенню мерапрыемства, працы суарацоўнікаў тэатра, турбуюць іншых гледачоў, выклікаюць сваімі паводзінамі непарадкі.
3.3. Непаўналетнія гледачы ва ўзросце да 16-ці гадоў наведваюць мерапрыемствы ў адпаведнасці з указанай узроставай катэгорыяй у суправаджэнні дарослых пры наўнасці ўваходнага квітка.
3.4. Дзеці ва ўзросце да 3-х гадоў уключна дапускаюцца на спектаклі для дзяцей у суправаджэнні і па ўваходных квітках дарослых без прадастаўлення асобнага месца.
3.5. Парадак уручэння артыстам кветак і падарункаў загадзя агаворваецца з дзяжурным адміністратарам перад пачаткам мерапрыемства.
3.6. Уваход у глядзельную залу з вялікімі сумкамі не дапускаецца.
3.7. Наведванне тэатра з жывёламі забаронена.
3.8. Пры ўваходзе ў глядзельную залу сродкі мабільнай сувязі гледачоў павінны быць адключаныя.
3.9. Пра пачатак мерапрыемства і неабходнасць заняць сваё месца гледачам паведамляюць тры званкі; уваход у глядзельную залу адкрываецца пасля першага званка.
3.10. Уваход у глядзельную залу з прадуктамі харчавання і напоямі забаронены.
3.11. Гледачы, якія спазніліся да пачатку спектакля, займаюць прапанаваныя адміністратарам вольныя месцы.
3.12. Фота- і відэаздымка мерапрыемства ажыццяўляецца толькі па папярэднім узгадненні з адміністрацыяй тэатра.
3.13. Падчас правядзення мерапрыемства забараняецца перасоўванне па глядзельнай зале, за выключэннем надзвычайных сітуацый санітарнага або медыцынскага характара, або звязаных з эвакуацыяй гледачоў.
3.14. Любыя асабістыя рэчы, знойдзеныя ў памяшканні тэатра, павінны быць дастаўлены адміністратару. У выпадку страты рэчаў неабходна звярнуцца да адміністратара.
- ГАРДЭРОБ
4.1. Гардэроб тэатра адкрываецца за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства.
4.2. У гардэроб тэатра прымаецца верхняя вопратка і галаўныя ўборы гледачоў з выдачай нумарка. Для зручнасці гледачоў у гардэроб тэатра прымаюцца: парасоны, паліэтыленавая пакеты, абутак у пакетах, дарожныя сумкі і дыпламаты (пры прад’яўленні іх змесціва).
4.3. За страчаны ці сапсаваны нумарок з гардэроба глядач нясе адказнасць у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4.4. За пакінутыя ў гардэробе каштоўныя рэчы (кашалькі, грошы, тэлефоны, планшэты, ноўтбукі і да т.п.) адміністрацыя адказнасці не нясе.
- БЯСПЕКА
5.1. У мэтах аховы грамадскага парадку падчас мерапрыемства, гледачам забараняецца:
— курыць у памяшканні театра;
— уваходзіць у тэатр са зброяй (агнястрэльнай, халоднай, газавай); выбуховымі рэчывамі, боепрыпасамі, іх імітатарамі і муляжамі, а таксама спецыяльна вырабленымі або прыстасаванымі рэчамі, выкарыстанне якіх можа ўяўляць сабой пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або нанесці матэрыяльны ўрон грамадзянам або арганізацыям; спецыяльнымі сродкамі (газавымі балончыкамі, электрашокавымі прыладамі, іскравымі разраднікамі і да т.п.); лёгкаўзгаральнымі рэчывамі і тымі, якія моцна пахнуць);
— пакідаць асабістыя рэчы без нагляду ў фае і глядзельнай зале тэатра да пачатку мерапрыемства, а таксама падчас антракту.
У выпадку выяўлення ў памяшканні прадметаў, пакінутых без нагляду, пра знаходку трэба неадкладна паведаміць прадстаўнікам адміністрацыі тэатра або супрацоўніку аховы тэатра. Браць у рукі, адкрываць, перасоўваць выяўленыя прадметы катэгарычна ЗАБАРАНЯЕЦЦА!
5.2. Падчас наведвання тэатра гледачы павінны беражліва ставіцца да маёмасці тэатра, выконваць грамадскі парадак і правілы супрацьпажарнай бяспекі.
5.3. За нанесены ўрон маёмасці тэатра глядач нясе адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- УЗАЕМАДЗЕЯННЕ СА СРОДКАМІ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ
Наведванне мерапрыемстваў журналістамі дазваляецца па папярэднім узгадненні з адміністрацыяй тэатра.
- ЗАМЕНА І АДМЕНА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
7.1. Адміністрацыя тэатра пакідае за сабой права на замену, адмену мерапрыемства, замену раней аб’яўленага часу і/або месца правядзення мерапрыемства. Ва ўсіх вышэйпералічаных выпадках парадак выплаты грашовых сродкаў за ўваходны квіток вызначае тэатр.
7.2. У выпадку замены аб’яўленага мерапрыемства іншым гледачы маюць права наведаць гэтае мерапрыемства пры наяўнасці набытага ўваходнага квітка ў адпаведнасці з новымі тэрмінамі яго правядзення або наведаць іншае мерапрыемства, прапанаванае на замену.
- НАВЕДВАННЕ ТЭАТРА НА ДАБРАЧЫННАЙ АСНОВЕ
Наведванне тэатра на дабрачыннай аснове ажыццяўляецца па папярэднім пісьмовым узгадненні з адміністрацыяй тэатра на падставе спісаў, завераных кіраўнікамі арганізацый, якія працуюць з людзьмі, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы. Уваход у залу гледачоў, унесеных у спіс, ажыццяўляецца групай. Размяшчэнне ў зале гледачоў, унесеных у спіс, ажыццяўляецца на вольныя месцы (пры іх наяўнасці). Адказнасць за дадзенае наведванне ўскладаецца на работніка арганізацыі, якая ініцыявала наведванне мерапрыемства.
Зацверджана загадам дырэктара ДУ «Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр» №14-пр ад 04.02.2019