ПРАГРАМА ЛАЯЛЬНАСЦІ
1. Набыць ПАДАРУНКАВЫЯ СЕРТЫФІКАТЫ, якія лёгка і проста можна абмяняць на тэатральныя квіткі, калі таго захочацца ўладальнікам сертыфікатаў (з умовамі выкарыстання сертыфікатаў можна пазнаёміцца на нашым сайце http://www.moltheatre.by/novosti/usloviya-ispolzovani..). Сертыфікат набывайце ў нашай касе.
2. Набываць квіткі ў касе тэатра або праз электронныя сістэмы продажаў і стаць уладальнікам КАРТЫ ЛАЯЛЬНАСЦІ. Карта дазваляе атрымаць запрашальнік на 2 асобы на спектаклі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра на выбар гледача: збярыце 8 штампаў (1 квіток — 1 штамп) і атрымайце ў касе запрашальнік на 2 асобы на вольныя месцы.
3. Набыць «ІЛЬГОТНЫ КВІТОК»: студэнты і пенсіянеры, навучэнцы сярэдніх агульнаадукацыйных школ, прафесіянальна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў (па прад’яўленні студэнцкага білета, пенсіённага пасведчання, даведкі са школы, білета навучэнца), могуць набыць ільготныя квіткі на асобныя месцы ў 4 рад на спектаклі нашага тэатра. Кошт ільготнага квітка на вечаровыя спектаклі — 5 руб., на вечаровыя прэм’ерныя спектаклі — 6 рублёў. Для таго, каб прайсці на спектакль па «Ільготным квітку», разам з квітком прад’явіце студэнцкі білет / пенсіённае пасведчанне / даведку са школы / білет навучэнца. Набыць такі квіток можна толькі ў касе тэатра!
4. Сабраць 5 ПРАГРАМАК нашых спектакляў, прынесці іх у тэатр і абмяняць на ЗАПРАШАЛЬНІК на 2 асобы (на вольныя месцы) на спектакль Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра на выбар гледача! Праграмкі можна абмяняць на запрашальнік толькі пры наяўнасці ў вас на руках квіткоў на спектаклі, па якіх складзена праграмка. Таму квіткі абавязкова захоўвайце! Абмен праграмак на запрашальнік адбываецца ў касе тэатра.
5. Удзельнічаць у акцыі: прад’яўляйце квіток на спектакль Маладзёжнага тэатра і атрымлівайце зніжку 15% у сетцы кавярняў Coffee&Toast (штамп акцыі — на адваротным баку квітка).
Праграма лаяльнасці зацверджаная загадам дырэктара ДУ «Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр» №55-пр ад 17.12.2018 са змяненнямі ад 15.09.2020 (загад № 33-пр).