Вы сейчас здесь:  / Гастроли / Наши новости / Гастроли РТБД! 30 октября — 1 ноября
РТБД м

Гастроли РТБД! 30 октября — 1 ноября

Гастроли РТБД!

КАР’ЕРА ДОКТАРА РАУСА
31 кастрычніка 16 :00 Зал ГЦК
Людзi, якiя нарадзiлiся раней сваёй эпохi. Што мы ведаем пра iх? Сухія гістарычныя факты, даты і лічбы, партрэты ў падручніках. Ведаем iх дасягненні, якія сёння для нас натуральныя і незаўважныя. Але мы наўрад ці задумваемся аб тым, як такія людзі жылі, што адчувалі, як да іх ставіліся навакольныя i чаго iм каштавала апантанасць сваімі ідэямі, якая змяняла жыццё ўсяго чалавецтва. Кар’ера доктара Рауса – гісторыя чалавека, якi нарадзiўся значна раней сваёй эпохi. І імя яго – Францыск Скарына.

Жанр:
гістарычна недакладная трагікамедыя
Аўтар:
Віктар Марціновіч
Рэжысёр-пастаноўшчык:
Аляксандр Гарцуеў
Мастак:
Андрэй Меранкоў
Мастак па касцюмах:
Таццяна Лісавенка
Мастак па святле:
Аляксандр Колас
Працягласць:
2 г. 50 хв.
Прэм’ера:
19 красавіка 2017 г.

РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО
1 лістапада 14:00 Зал ГЦК
Сюжэт геніяльнай п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», напісанай у 1913 годзе, актуальны і ў нашыдні. Аказваецца, праблемы людзей зусім не памяняліся за сто гадоў! Яны аднолькава мараць аб лепшым жыцці, гэтак жа ў пошуках свайго месца пад небам, аднолькава гатовыя змагацца за сваю маёмасць і гэтак жа не падрыхтаваныя прыйсці да паразумення.
Назіраць за перыпетыямі жыцццёвай гісторыі і сумна, і страшна, бо такое можа здарыцца з кожным.

Аўтар:
Янка Купала
Жанр:
Народная трагедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык:
заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык:
Ігар Анісенка
Кампазітар:
Дзмітрый Фрыга
Балетмайстар:
Вольга Скварцова
Прэм’ера:
6 красавіка 2013
Працягласць:
2 г. 30 хв. з антрактам

LEAVE A REPLY

Your email address will not be published. Required fields are marked ( required )

Свежие комментарии

Статистика посещаемости сайта

Сайт создан студией Web-дизайн