РЫХТУЕЦЦА ПРЭМ’ЕРА!

У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры рыхтуецца прэм’ера спектакля «Ціха тут на досвітках…» паводле аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие…»

Рэжысёр-пастаноўшчык новага спектакля Віталь Краўчанка вызначае яго жанр як «сцэны з ваеннага жыцця».

У спектаклі занятыя: Валерыя Лагута, Ірына Шапецька, Ірына Чарняўская, Ліза Астрахава, Валерыя Цыкуненка, Павел Канёк, Аляксей Стрэльчанка, Віктар Тулупаў.

Прэм’ерныя паказы спектакля «Ціха тут на досвітках» адбудуцца 18 і 19 лютага а 19-й гадзіне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *