Рэцэнзія на спектакль «ТАТА» (ПАПА)/ газета «Культура»

З лю­боў­ю да ба­ць­коў і дзяцей

Культура № 37 (1528) 11.09.2021 — 17.09.2021 г

У Го­ме­льс­кім га­рад­скім ма­ла­дзёж­ным тэ­атры ў кан­цы се­зо­на з’явіў­ся “Та­та”. П’есу су­час­на­га фран­цуз­ска­га пі­сь­мен­ні­ка і дра­ма­тур­га Фла­ры­яна Зе­ле­ра па­ста­віў мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра Ві­таль Краў­чан­ка. Спек­такль стаў чар­го­вым “моц­ным арэш­кам” для пуб­лі­кі, ад­на­ча­со­ва са­лод­кім і гор­кім знут­ры.

/i/content/pi/cult/867/18403/pages-8-3.jpg

Апош­ні воб­раз па­зы­ча­ны з афіш, пра­гра­мак, фла­ераў да гэ­та­га спек­так­ля — па­ло­ва рас­ко­ла­та­га грэц­ка­га арэ­ха, што на­гад­вае га­лаў­ны мозг. У Го­ме­льс­кім ма­ла­дзёж­ным ве­ль­мі па­важ­лі­ва ста­вяц­ца да рэ­клам­най прад­укцыі, над­аюць вя­лі­кае зна­чэн­не яе ды­зай­ну. Яркі, за­па­мі­на­ль­ны, той доў­гі час вя­рэ­дзіць па­мяць, вы­клі­кае шы­ро­кія аса­цы­ятыў­ныя су­вя­зі і тым са­мым ства­рае воб­раз­на-фі­ла­соф­скае “аб­ліч­ча” спек­так­ля. А га­лоў­нае, пры­цяг­вае ад­па­вед­ную пуб­лі­ку, га­то­вую шу­каць і зна­хо­дзіць клю­чы да разу­мен­ня ўба­ча­на­га.

Зва­рот да за­ход­не­еўра­пей­скай дра­ма­тур­гіі кан­ца ХХ і на­ват ХХІ ста­год­дзяў да­ўно не на­ві­на для айчын­ных тэ­атраў. Як і ўва­саб­лен­не п’ес, што ста­лі кі­нас­туж­ка­мі. Ды ўва­га рэ­жы­сё­раў звы­чай­на скі­ра­ва­на на ка­ме­дыі: маў­ляў, яны бо­льш бліз­кія для гле­да­чоў. П’еса ж Зе­ле­ра, што па­зна­ча­на аўта­рам як тра­гі­фарс і з’яўля­ецца дру­гой час­ткай тры­ло­гіі “Ма­ма”, “Та­та”, “Сын”, пры­све­ча­на ба­лю­чай тэ­ме, час­ця­ком за­кры­тай для гра­мад­ска­га аб­мер­ка­ван­ня. Бо ў цэн­тры — пра­бле­мы ча­ла­ве­чай ста­рас­ці і яе хва­роб, звя­за­ных са стра­тай па­мя­ці. У спек­так­лі за­ха­ва­на жан­ра­вая пры­на­леж­насць — тра­гіч­ны фарс, але акцэнт па­стаў­ле­ны на пер­шым сло­ве. Дру­гое ж рас­кры­ва­ецца хі­ба ў са­мым па­чат­ку, ка­лі мы ўспры­ма­ем уба­ча­нае бы тэ­атр аб­сур­ду. А як іна­чай ста­віц­ца да та­го, што ў ро­лі да­чкі рап­там з’яўля­ецца іншая актры­са? І па­во­дзіць ся­бе так, быц­цам ні­чо­га не ве­дае пра тое, што ад­бы­ва­ла­ся лі­та­ра­ль­на не­ка­ль­кі хві­лін та­му.

Асаб­лі­васць п’есы ў тым, што мы ба­чым на­ва­ко­ль­ную рэ­ча­існасць ва­чы­ма га­лоў­на­га ге­роя: не­йкія но­выя, не­зна­ёмыя лю­дзі на­зы­ва­юць ся­бе сва­яка­мі, па­во­дзяць ся­бе як гас­па­да­ры, а з до­му пры гэ­тым зні­ка­юць рэ­чы. Та­кі пры­ём да­зва­ляе ўця­міць, што дзі­вац­кія рэ­плі­кі ды вы­бры­кі ста­ро­га вы­клі­ка­ны зу­сім не жа­дан­нем на­са­ліць да­чцэ і зя­цю. На­адва­рот, ба­ць­ка ўпэў­не­ны, што гэ­та на­ва­ко­ль­ныя яго раз­ыгры­ва­юць, каб пе­ра­ка­наць, што яму па­трэб­ны па­ма­га­тыя. На­вош­та? Ён по­ўны сіл і ў ста­не са­ма­стой­на за­бяс­пе­чыць ся­бе ўсім не­абход­ным. Вось то­ль­кі не мо­жа па­тлу­ма­чыць па­праў­дзе не­выт­лу­ма­ча­ль­нае.

Сцэ­наг­ра­фія Крыс­ці­ны Ба­ра­на­вай ве­ль­мі про­стая, але воб­раз­ная і фун­кцы­яна­ль­ная. Ча­ма­да­ны ста­но­вяц­ца ша­фа­мі, крэс­ла­мі, на­ват ста­лом. Пра­зрыс­тая шыр­ма і дзве­ры — вы­хад у іншае вы­мя­рэн­не. У пер­шым вы­пад­ку — да пад­свя­до­мас­ці. У дру­гім — у веч­насць, да смер­ці. Па­лі­ван­не фі­ку­са, што пе­ра­соў­ва­ецца за вя­ро­вач­ку, бы дзі­ця­чая ма­шын­ка, — сім­вал за­вя­дзён­кі, што вяр­тае ў дзя­цін­ства: ста­ры, як га­во­раць у та­кіх вы­пад­ках бе­ла­ру­сы, здзя­ці­неў.

Рэ­жы­су­ра скан­цэн­тра­ва­на на акцё­рах, якія псі­ха­ла­гіч­на да­клад­на, у по­ўным сэн­се сло­ва “гі­пер­рэ­аліс­тыч­на” ўва­саб­ля­юць ге­ро­яў. Сяр­гей Чу­гай (Андрэ), Ва­ле­рыя Ла­гу­та (Ган­на), Га­лі­на Анчыш­кі­на (Ло­ра) і ра­ней вы­лу­ча­лі­ся асаб­лі­вым артыс­тыз­мам. Але ў ця­пе­раш­нім спек­так­лі іх май­стэр­ства ўзрас­ло яшчэ бо­льш — на­сто­ль­кі, што пры ўсіх тэ­атра­ль­ных умоў­нас­цях вы­му­шае па­ве­рыць у рэ­аль­насць падзей і пер­са­на­жаў, пры­ме­рыць іх на ся­бе. Гэ­та маг­чы­ма яшчэ і та­му, што астат­нія артыс­ты (Лі­за Астра­ха­ва, Іры­на Чар­няў­ская, Яўген Хро­маў ды іншыя) пры ўсёй кан­трас­нас­ці сва­іх ге­ро­яў і асаб­лі­ва “двай­ні­коў” не па­ру­ша­юць агу­ль­най да­вя­ра­ль­най атмас­фе­ры.

Спек­такль вы­клі­кае шквал сап­раў­дных эмо­цый. Ка­му­сь­ці ўжо да­вя­ло­ся сус­трэц­ца ў жыц­ці з пад­обнай з’явай і вы­ра­шаць пра­бле­му, што ра­біць да­лей: змяс­ціць ба­ць­коў у спе­цы­яль­ную мед­ыцын­скую ўста­но­ву (да­рэ­чы, у нас гэ­та зра­біць ку­ды скла­да­ней, чым у той жа Фран­цыі) ці кі­нуць пра­цу і да­гля­даць іх у хат­ніх умо­вах, не раз­ліч­ва­ючы на падзя­ку ў ад­каз. А для ка­го­сь­ці за­кра­ну­тая тэ­ма — уво­гу­ле ад­крыц­цё но­вых ба­коў жыц­ця. У аншла­га­вай за­ле бы­ло шмат мо­ла­дзі, якая са­чы­ла за дзея­ннем з не мен­шай ці­ка­вас­цю, не ха­ва­ючы ў фі­на­ле слёз. Бо спек­такль на веч­ную тэ­му ба­ць­коў і дзя­цей за­клі­кае не да спа­чу­ван­ня ці спа­га­ды, а да жыц­ця. І не­абход­нас­ці ў ця­пе­раш­нім мі­тус­лі­вым све­це па­спець вы­ка­заць сло­вы лю­бо­ві і пры­знан­ня сва­ім род­ным і бліз­кім. Бо ў лю­бы мо­мант мо­жа стаць по­зна — не то­ль­кі з-за смер­ці, але і з-за хва­ро­бы, з-за іншых пе­ра­шкод. Пры ўсёй скла­да­нас­ці пра­бле­ма­ты­кі спек­такль пра­сяк­ну­ты лю­боў­ю — да жыц­ця і лю­дзей. Ці ж не гэ­та­га нам усім так не­стае?

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ, рэдактар аддзела газеты «Культура»

Крыніца: http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18403

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *