ЦІХА ТУТ НА ДОСВІТКАХ… | ПРЭМ’ЕРА

Сцэны з ваеннага жыцця паводле аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие…» (14+)
Прэм’ера: 18 лютага 2022 года
Працягласць: 1 гадзіна 15 хвілін без антракту
Спектакль ідзе на беларускай мове

Рыта. Жэня. Галя. Соня. Ліза.

Пяць звычайных жаночых імёнаў. Яны сталі ўвасабленнем лёсу жанчыны на вайне – лёсу дзіўнага, ненатуральнага, страшнага.

Яны жылі «у прадчуванні асляпляльнага шчасця», марылі, любілі, былі вясёлымі, усмешлівымі, рамантычнымі… але ў іх жыццё ўварвалася вайна. Учорашнія дзяўчынкі сталі салдатамі. І нават вайну яны рамантызавалі – а яна абышлася з імі бязлітасна…

Барыс Васільеў стаў першым, хто звярнуўся да тэмы лёсу жанчыны на вайне. Нам, беларусам, якія страцілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны траціну сваіх землякоў, гэтая горкая тэма асабліва блізкая, і наш тэатр зноў звяртаецца да яе, КАБ мы з вамі ПОМНІЛІ.

Пастановачная група:

Сцэнічная адаптацыя, пераклад, пастаноўка, мастацкае і музычнае вырашэнне
Віталь Краўчанка

Музычна-гукавое афармленне
Вадзім Нацвалаў

Светлавое афармленне
Уладзімір Сергіенка

Памочнік рэжысёра
Таццяна Леўшунова

Ролі выконваюць:
Асянін, ён жа Голас Маёра
Асянін, ён жа Голас Маёра
Старшына Васкоў
Рыта Асяніна
Жэня Камялькова
Галя Чацвяртак
Соня Гурвіч
Ліза Брычкіна
Прывіды (немцы):
АЛЯКСЕЙ СТРЭЛЬЧАНКА,
ВІКТАР ТУЛУПАЎ,
ПАВЕЛ КАНЁК