
Сцэны з ваеннага жыцця паводле аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие…» (14+)
Прэм’ера: 18 лютага 2022 года
Працягласць: 1 гадзіна 15 хвілін без антракту
Спектакль ідзе на беларускай мове
Рыта. Жэня. Галя. Соня. Ліза.
Пяць звычайных жаночых імёнаў. Яны сталі ўвасабленнем лёсу жанчыны на вайне – лёсу дзіўнага, ненатуральнага, страшнага.
Яны жылі «у прадчуванні асляпляльнага шчасця», марылі, любілі, былі вясёлымі, усмешлівымі, рамантычнымі… але ў іх жыццё ўварвалася вайна. Учорашнія дзяўчынкі сталі салдатамі. І нават вайну яны рамантызавалі – а яна абышлася з імі бязлітасна…
Барыс Васільеў стаў першым, хто звярнуўся да тэмы лёсу жанчыны на вайне. Нам, беларусам, якія страцілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны траціну сваіх землякоў, гэтая горкая тэма асабліва блізкая, і наш тэатр зноў звяртаецца да яе, КАБ мы з вамі ПОМНІЛІ.
Сцэнічная адаптацыя, пераклад, пастаноўка, мастацкае і музычнае вырашэнне: Віталь Краўчанка
Загадчык мастацка-пастановачнай часткі: Спартак Беднашэя
Загадчык трупы, асістэнт рэжысёра: Таццяна Ляўшунова
Мастак па свеце: Уладзімір Кавалёў, Сяргей Чарнавусаў.
Мастакі-дэкаратары: Наталля Русакова, Ксенія Холапава
Гукааператары: Віктар Сафронаў, Данііл Яўсеенка
Выраб дэкарацый: Аляксандр Якіменка
Выраб касцюмаў: Таццяна Лапаценка, Ірына Кушнерава
Касцюмеры: Наталля Душэўская, Валянціна Канцавая
Рэквізітары: Ірына Губянок, Мікалай Башлакоў
Машыністы сцэны: Яўген Пералыгін, Ігар Шуцікаў
Соня Гурвіч - Ирина Чернявская
Жэня Камялькова - Ирина Шапетько
Асянін, ён жа Голас Маёра. Немец - Алексей Стрельченко | Виктор Тулупов